ФРЫКЦЫ́ЙНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механічная сістэма для перадачы вярчальнага руху паміж валамі за кошт сіл трэння, якія ўзнікаюць паміж дыскамі, цыліндрамі або конусамі, што насаджаны на валы і прыціснуты адзін да аднаго.
Вызначаецца бясшумнасцю ў рабоце, магчымасцю плаўна рэгуляваць скорасць вядзёнага элемента, праслізгваннем пры раптоўных перагрузках, што ахоўвае канструкцыю ад разбурэння. Ф.п. з пераменным перадатачным лікам
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)